Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
27 лістапада 2019, 19:15

Міхаіл Захараў назваў пашыраны склад зборнай Беларусі па хакеі на турнір у Венгрыі

27 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Галоўны трэнер зборнай Беларусі па хакеі Міхаіл Захараў вызначыў пашыраны склад каманды на "Турнір шасці нацый" у Будапешце, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу ФХРБ.

Спаборніцтвы ў сталіцы Венгрыі пройдуць 11-14 снежня. Акрамя гаспадароў за перамогу будуць змагацца хакеісты Беларусі, Рэспублікі Карэя, Японіі, Украіны і Нарвегіі. Міхаіл Захараў зрабіў выбар на карысць наступных ігракоў:

варатары - Ігар Брыкун, Іван Кульбакоў, Аляксандр Асіпкоў;

абаронцы - Алег Явенка, Кірыл Гатавец, Дзмітрый Знахарэнка, Мікалай Стасенка, Нік Бэйлен, Крысціян Хенкель, Павел Варабей, Ілья Шынкевіч, Сяргей Багалейша;

нападаючыя - Міхаіл Стафановіч, Яўген Кавыршын, Андрэй Касціцын, Арцём Дзямкоў, Аляксандр Когалеў, Аляксандр Кітараў, Ігар Мартынаў, Сяргей Дрозд, Дзмітрый Буйніцкі, Андрэй Бялевіч, Сяргей Маляўка, Аляксандр Маляўка, Джэф Плат.

Плануецца, што беларускія хакеісты перад ад'ездам у Венгрыю збяруцца 8 снежня на базе "Чыжоўка-Арэны", дзе на працягу двух дзён правядуць дамашнюю частку зімовага кэмпа.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі