Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
05 красавіка 2021, 15:23

Міхаіл Мархель пакідае пасаду галоўнага трэнера зборнай Беларусі па футболе

5 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" і галоўны трэнер зборнай Беларусі прынялі ўзаемнае рашэнне аб скасаванні кантракта. АБФФ дзякуе Міхаілу Мархелю за спрацоўніцтва і жадае поспехаў у далейшай кар'еры, паведамілі БЕЛТА ў асацыяцыі.

На мінулым тыдні футбалісты зборнай Беларусі пацярпелі разгромнае паражэнне ў гасцявым матчы адборачнага турніру чэмпіянату свету ад каманды Бельгіі (0:8). Гэта самы вялікі пройгрыш футбольнай зборнай Беларусі за ўсю гісторыю.

Пасля гэтага фіяска АБФФ атрымала нямала зваротаў аб балельшчыкаў з патрабаваннямі прыняць меры па прадухіленні такіх вынікаў і выхадзе з сітуацыі. АБФФ адзначае, што разгром у Бельгіі балюча ўдарыў па іміджы беларускага футбола, бо менавіта па выступленнях нацыянальнай зборнай мяркуюць аб развіцці віду спорту ў краіне.

На думку АБФФ, адказнасць разам з трэнерам нясуць і самі футбалісты, якія не праявілі байцоўскіх якасцей у гульні з бельгійцамі, што і прывяло да такога сумнага выніку.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі