Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
16 лютага 2022, 10:11

Міхаіл Грабоўскі адказаў на папрокі ў адрас беларускіх хакеістаў

16 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Генеральны менеджар зборных каманд Беларусі па хакеі Міхаіл Грабоўскі ў эфіры YouTube-праекта БЕЛТА "У тэме" паразважаў аб ролі характару і байцоўскіх якасцей у спартсменаў.

"Беларускіх хакеістаў часам папракаюць, што ў іх няма "хакейнага духу". Часткова гэта так, у нас недастаткова кваліфікаваных ігракоў. Да таго ж, адкуль узяцца характару, калі няма перамог? - разважае Міхаіл Грабоўскі. - Першы год работы ў "Дынама" быў вельмі складаным для мяне, я ўбачыў маладых ігракоў, якія не прывыклі працаваць, выкладвацца і перамагаць. Разам з Крэйгам Вудкрафтам мы пастараліся гэта выправіць, і цяпер я магу сказаць, што ў многіх юнакоў пры належным стаўленні да работы з'явіўся характар. Яны не любяць прайграваць, і гэту псіхалогію пераможцаў мы будзем прывіваць усім маладым ігракам".

Паводле слоў спецыяліста, таму, што ніколі нельга здавацца, яго вучылі з самага дзяцінства. "Нават калі прайграеш 0:10, трэба ўсё роўна ісці забіваць хаця б адну шайбу. Калі ў матчы многае не атрымліваецца, трэба паказваць свае байцоўскія якасці, можна нават пабіцца - часам гэта дапамагае змяніць гульню", - адзначыў генеральны менеджар зборных.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі