Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
10 лютага 2021, 11:42

Месі прызнаны лепшым футбалістам дзесяцігоддзя - IFFHS

10 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Леянэль Месі прызнаны лепшым футбалістам дзесяцігоддзя 2010-2020 гадоў па версіі Міжнароднай федэрацыі футбольнай гісторыі і статыстыкі (IFFHS), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Па выніках апытання прадстаўнікоў 150 краін свету, 33-гадовы аргенцінскі форвард іспанскай "Барселоны" значна апярэдзіў усіх сваіх канкурэнтаў. Ліянэль Месі з'яўляецца лепшым бамбардзірам зборнай Аргенціны і "Барсы" за ўсю гісторыю, шасціразовым уладальнікам "Залатога мяча", шматразовым трыумфатарам Лігі чэмпіёнаў, чэмпіёнам, уладальнікам Кубка і Суперкубка Іспаніі. На другой пазіцыі нападаючы зборнай Партугаліі і італьянскага "Ювентуса" з Турына Крышціяну Раналду, які з 2009-га па 2018 гады гуляў у іспанскім "Рэале" з Мадрыда, трэцяе месца заняў іспанскі паўабаронца Андрэс Іньеста, які гуляў у "Барселоне" з 2002-га па 2018 гады.

У першую дзясятку таксама ўвайшлі Неймар (Бразілія, "Пары Сен-Жэрмен", Францыя), Серхіа Рамас ("Рэал", Мадрыд, Іспанія), Мануэль Ноер ("Баварыя", Мюнхен, Германія), Роберт Левандоўскі (Польшча, "Баварыя", Мюнхен, Германія), Джанлуіджы Буфон ("Ювентус", Турын, Італія), Златан Ібрагімавіч (Швецыя, "Мілан", Італія) і Лука Модрыч (Харватыя, "Рэал", Мадрыд, Іспанія).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі