ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Серада, 5 жніўня 2020
Мінск Воблачна з праясненнямі +19°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
07 ліпеня 2020, 10:39

Медалі, рэкорды, дасягненні - чарговы выпуск праекта БЕЛТА "З гонарам у сэрцы" прысвечаны спорту

7 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новы выпуск мультымедыйнага праекта "З гонарам у сэрцы" прысвечаны беларускаму спорту, паведамляе БЕЛТА.

Наша краіна ўваходзіць у дваццатку самых моцных дзяржаў свету, якія прымаюць удзел у Алімпійскіх гульнях. Усебаковае развіццё фізічнай культуры і спорту - адзін з прыярытэтаў сацыяльнай палітыкі дзяржавы. У Беларусі шмат робіцца для стварэння сучаснай агульнадаступнай спартыўнай інфраструктуры, далучэння маладога пакалення да рэгулярных заняткаў фізічнай культурай і спортам, падрыхтоўкі алімпійскага рэзерву і паляпшэння ўмоў трэніровак атлетаў сусветнага ўзроўню.

Выпуск "Беларусь спартыўная: медалі, рэкорды, дасягненні" раскажа пра самыя гучныя перамогі беларускіх спартсменаў, падрыхтоўку новага пакалення атлетаў і тую ўвагу, якую ўдзяляе дзяржава гэтым пытанням.

Як паведамлялася, праект Беларускага тэлеграфнага агенцтва "З гонарам у сэрцы", прысвечаны дасягненням суверэннай Беларусі ў розных сферах, стартаваў 16 чэрвеня.

За гады незалежнасці наша краіна прайшла велізарны шлях развіцця, вынікі гэтага працэсу можа адчуць кожны беларус. Пасля развалу Савецкага Саюза мы змаглі не толькі захаваць краіну, але і прымножыць яе эканамічны патэнцыял, забяспечыць кожнаму грамадзяніну неабходны набор сацыяльных гарантый, умацаваць нацыянальную бяспеку. Голас Беларусі чуваць на аўтарытэтных міжнародных пляцоўках шмат у чым дзякуючы мірным ініцыятывам кіраўніцтва краіны.

Кожны выпуск праекта "З гонарам у сэрцы" расказвае аб дасягненнях у развіцці пэўнай сферы - ад высокіх тэхналогій і нацыянальнай бяспекі да медыцыны і нацыянальнай культуры.

Пры падрыхтоўцы выпускаў выкарыстоўваюцца архіўная інфармацыя, падшыўкі газет, фатаграфіі і відэа, рэпартажы нашых карэспандэнтаў і інфаграфікі.

Першыя тры лангрыды былі прысвечаны дынамічнаму развіццю айчыннай прамысловасці, сельскай гаспадаркі, тэме нацыянальнай бяспекі ў ваеннай сферы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі