Фота з архіва
17 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску прайшла жараб'ёўка вырашальных этапаў розыгрышу Кубка Беларусі па гандболе, якія ўпершыню пройдуць у Мазыры, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Першымі на пляцоўку новага спарткомплексу "Палессе-Арэна" выйдуць жаночыя каманды. У паўфіналах 5 красавіка дзеючы ўладальнік трафея "БНТУ-БелАЗ" сустрэнецца з гродзенскай "Гараднічанкай". Затым фіналісткі мінулага турніру гандбалісткі "Гомеля" будуць сапернічаць з брэсцкім клубам "Бярэсце". Пераможцы паўфінальных сустрэч 6 красавіка сыдуцца ў вырашальным паядынку за Кубак краіны. У 2024 годзе "БНТУ-БелАЗ" перамог гамяльчанак, заваяваўшы кубкавы трафей 17-ы раз.
"Фінал чатырох" мужчынскага кубкавага розыгрышу пройдзе 26-27 красавіка. У першы дзень спаборніцтваў пераможца папярэдняга розыгрышу "Мяшкоў Брэст" згуляе з "Машэкай" з Магілёва. Галоўны канкурэнт брастаўчан мінскі СКА пазмагаецца ў паўфінале з гандбалістамі "Гомеля". Год таму брэсцкія гандбалісты 14-ы раз выйгралі Кубак, абыграўшы ў фінале сталічных армейцаў, у якіх дзевяць трафеяў.-0-