Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 сакавіка 2021, 13:26

Мазыр і Мінск прымуць першыя сустрэчы 2-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі

19 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На футбольным чэмпіянаце Беларусі сярод каманд вышэйшай лігі сёння адбудуцца стартавыя сустрэчы другога тура, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Футбалісты "Славіі" прымуць у Мазыры гасцей з жодзінскага "Тарпеда-БелАЗа" (пачатак у 18.00). У стартавым туры абедзве каманды пацярпелі паражэнні ў гасцявых матчах: мазырчане ўступілі "Іслачы" з лікам 0:1, а жодзінцы значна прайгралі мінскаму "Дынама" - 0:3.

У другім сённяшнім паядынку "Іслач" на полі ФК "Мінск" сустрэнецца з навічком элітнага дывізіёна "Смаргонню". У сваім першым матчы смаргонская дружына пацярпела разгромнае паражэнне ў Мінску ад сталічнага "Энергетыка-БДУ" - 0:3.

Цэнтральны матч гэтага тура пройдзе 20 сакавіка ў Брэсце: мясцовае "Дынама" прыме барысаўскі БАТЭ. Таксама ў суботу "Энергетык-БДУ" згуляе на сваім полі з чэмпіёнам краіны салігорскім "Шахцёрам", "Віцебск" у сябе дома сустрэнецца з мінскім "Дынама", а футбалісты "Мінска" прымуць брэсцкі "Рух".

Праграма другога тура завершыцца ў нядзелю, 21 сакавіка, дзвюма сустрэчамі: "Слуцк" - "Нёман" (Гродна), "Гомель" - "Спадарожнік" (Рэчыца).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі