Сцяг Аўторак, 20 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
28 сакавіка 2025, 11:16

Мазыр і Барысаў прымуць стартавыя матчы другога тура футбольнага чэмпіянату Беларусі

Фота з архіва
Фота з архіва
28 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасля двухтыднёвага міжнароднага перапынку аднаўляюцца матчы чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
 
У стартавым матчы 2-га тура мазырская "Славія" прыме на сваім полі футбалістаў "Маладзечна", якія вярнуліся ў элітны дывізіён. У першым туры мазырчане ў гасцях згулялі ўнічыю з "Іслаччу" (2:2), а іх сённяшнія сапернікі таксама на выездзе пацярпелі паражэнне ад сярэбранага прызёра мінулага першынства гродзенскага "Нёмана" (0:3). У другім паядынку барысаўскі БАТЭ згуляе ў сябе дома з "Іслаччу". На старце барысаўчане былі мацнейшымі за футбалістаў "Віцебска" (1:0).

Яшчэ тры сустрэчы адбудуцца заўтра: "МЛ Віцебск" - "Арсенал" (Дзяржынск), "Слуцк" - "Смаргонь", "Мінск" - "Віцебск".

Заключныя гульні другога тура пройдуць 30 сакавіка. Чэмпіёны краіны футбалісты мінскага "Дынама" сустрэнуцца ў Жодзіне з уладальнікам бронзы "Тарпеда-БелАЗам", "Нёман" прыме на сваёй арэне футбалістаў "Гомеля", а ў Наваполацку мясцовы "Нафтан" будзе сfпернічаць з брэсцкім "Дынама".-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі