Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
05 мая 2020, 13:45

Матчы плэй-оф чэмпіянату Беларусі па міні-футболе стартуюць 14 мая

5 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першыя матчы стартавага раўнда плэй-оф чэмпіянату Беларусі па міні-футболе запланаваны на 14 мая, паядынкі ў адказ павінны адбыцца 17 мая, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Беларускай асацыяцыі міні-футбола.

У барацьбе за пуцёўкі ў чвэрцьфінал згуляюць: "Дынама-БНТУ" (Мінск) - "Барысаў-900", "УУС-Дынама" (Гродна) - "Ахова-Дынама" (Мінск), ЦКК (Светлагорск) - "Мінск", "Шчучын" - "Дарожнік" (Мінск). Пераможцы двухраўндавых дуэлей 1/8 фіналу ў чвэрцьфінале сустрэнуцца з камандамі, якія занялі 1-е - 4-е месцы ў рэгулярным чэмпіянаце - БЧ (Гомель), "Вітэн" (Орша), "Сталіца" (Мінск), ВРЗ (Гомель).

Чвэрцьфінальныя сустрэчы намечаны на 21 і 24 мая. Паўфінальныя серыі да дзвюх перамог адной з каманд стартуюць 28 мая, фінальная серыя за чэмпіёнскі тытул да трох перамог пачнецца 7 чэрвеня. Па рашэнні арганізатараў усе матчы плэй-оф 31-га нацыянальнага першынства пройдуць без гледачоў.

Лепшым бамбардзірам рэгулярнага чэмпіянату стаў Андрэй Скварчэўскі з "Дарожніка", які забіў 24 галы.

У мінулым сезоне свой трэці чэмпіёнскі тытул заваявала "Сталіца", яна абыграла ў серыі за залатую ўзнагароду ВРЗ (3:1), уладальнікам бронзавых узнагарод стаў "Вітэн", які перамог у серыі за 3-е месца БЧ (2:1).

Самым тытулаваным клубам з'яўляецца мінскі "Дарожнік", які шэсць разоў станавіўся чэмпіёнам краіны. У "Лідсельмаша" чатыры залатыя ўзнагароды, па тры - у "Вітэна", "Мінска", МАПІДа і "Сталіцы".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі