Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 сакавіка 2020, 13:46

Матчамі ў Мінску і Салігорску стартуе футбольны чэмпіянат Беларусі

19 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння ў Мінску і Салігорску адбудуцца стартавыя матчы 30-га чэмпіянату Беларусі па футболе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першым паядынку юбілейнага нацыянальнага першынства сталічны "Энергетык-БДУ" ў 17.00 прыме на сваім полі віцэ-чэмпіёна краіны барысаўскі БАТЭ. У мінулым чэмпіянаце барысаўчане двойчы ўпэўнена перамаглі сваіх сённяшніх сапернікаў - 4:0 (у гасцях) і 4:1 (дома).

У 19.00 на поле салігорскага стадыёна "Будаўнік" выйдуць бронзавы прызёр нацыянальнага першынства мясцовы "Шахцёр" і жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ". У мінулым сезоне салігорская каманда два разы перамагла жодзінцаў - 3:0 (дома) і 1:0 (у гасцях). На старце гэтага сезона сапернікі сустрэліся ў чвэрцьфінале розыгрышу Кубка краіны, і зноў "Шахцёр" быў мацнейшы - 2:0 (дома) і 1:0 (у гасцях).

Дзеючыя чэмпіёны краіны футбалісты брэсцкага "Дынама" свой стартавы матч новага першынства правядуць 20 сакавіка на сваёй арэне супраць "Смалявіч". Таксама ў пятніцу мінскае "Дынама" прыме ў сябе дома дэбютанта вышэйшай лігі брэсцкі "Рух".

Яшчэ дзве сустрэчы першага тура адбудуцца 21 сакавіка: "Віцебск" - "Гарадзея", "Іслач" (Мінскі раён) - "Нёман" (Гродна). Заключныя гульні пройдуць 22 сакавіка: "Слуцк" - "Славія" (Мазыр), "Белшына" (Бабруйск) - "Мінск".

У вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі выступаюць 16 каманд, якія правядууь двухкругавы турнір з матчамі дома і ў гасцях. Фінішуе першынство ў пачатку снежня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі