Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
16 красавіка 2021, 15:00

Матчамі ў Гомелі і Віцебску пачнецца 5-ы тур футбольнага чэмпіянату Беларусі

16 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першыя сустрэчы пятага тура адбудуцца сёння на футбольным чэмпіянаце Беларусі сярод каманд вышэйшай лігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Дэбютант элітнага дывізіёна рэчыцкі "Спадарожнік" прыме ў Гомелі "Іслач" з Мінскага раёна. У мінулым туры рэчыцкая каманда здабыла першую вікторыю ў гэтым турніры, абыграўшы ў гасцях мінскі "Энергетык-БДУ" з лікам 1:0. "Іслач" з такім жа рэзультатам уступіла на сваім полі брэсцкаму "Руху".

У другім сённяшнім матчы футбалісты "Віцебска" прымуць на сваёй арэне гасцей са "Слуцка". На мінулым тыдні абодва сапернікі атрымалі перамогі з аднолькавым лікам 2:0: віцябчане выйгралі ў Мазыры ў мясцовай "Славіі", а іх сапернікі на сваім полі былі мацнейшыя за жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ".

Лідар першынства салігорскі "Шахцёр" 17 красавіка згуляе ў сябе дома са "Славіяй". Таксама ў суботу "Тарпеда-БелАЗ" у Жодзіне сустрэнецца з брэсцкім "Дынама", у Гродне "Нёман" будзе сапернічаць з "Мінскам", а ў Барысаве БАТЭ прыме "Энергетык-БДУ".

Завершыцца гэты тур 18 красавіка матчамі "Дынама" (Мінск) - "Гомель" і "Рух" - "Смаргонь".

Становішча каманд пасля чатырох тураў: "Шахцёр" - 12 ачкоў, "Дынама" (Брэст) - 8, "Дынама" (Мінск) - 8, БАТЭ - 8, "Гомель" - 7, "Тарпеда-БелАЗ" - 6, "Рух" - 6, "Іслач" - 6, "Мінск" - 5, "Віцебск" - 5, "Энергетык-БДУ" - 4, "Слуцк" - 4, "Спадарожнік" - 3, "Нёман" - 2, "Славія" - 1, "Смаргонь" - 1.

Лідарам бамбардзірскай гонкі з'яўляецца Андрэй Салавей ("Гомель"), які забіў пяць мячоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі