Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
31 ліпеня 2020, 17:54

Матч за Суперкубак Беларусі па валейболе адменены

31 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Матч за Суперкубак Беларусі па валейболе паміж лепшымі дружынамі мінулага сезона, сталічным "Будаўніком" і салігорскім "Шахцёрам", адменены. Такая інфармацыя змешчана на афіцыйным сайце Беларускай федэрацыі валейбола, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Паядынак павінен быў прайсці 9 верасня ў Салігорску. Аднак з-за таго, што ў чэмпіянаце краіны сезона 2019/2020 пераможцу не вызначылі, было прынята рашэнне ў гэтым годзе трафей не разыгрываць.

Што датычыцца тэрмінаў пачатку чэмпіянату Беларусі сярод мужчынскіх каманд, то ён, як і анансавалася раней, стартуе ў канцы верасня. Каляндар турніру будзе апублікаваны ў бліжэйшы час.

Мінскі "Будаўнік" і салігорскі "Шахцёр" прадставяць Беларусь у мужчынскай Лізе чэмпіёнаў, пачаўшы выступленне з кваліфікацыйнага этапу прэстыжных спаборніцтваў, які стартуе 22 верасня. Гэты этап Лігі чэмпіёнаў (як мужчынскі, так і жаночы) будзе складацца з трох раўндаў двухматчавых проціборстваў. У залежнасці ад эпідэміялагічнай сітуацыі ў краінах - удзельніцах турніру ў рэгламенце магчымы змяненні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі