Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
03 лютага 2020, 16:45

Матч за футбольны Суперкубак Беларусі намечаны на 4 сакавіка

3 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Матч за Суперкубак Беларусі па футболе адбудзецца 4 сакавіка на стадыёне ФК "Мінск". Такое рашэнне прынялі сёння ўдзельнікі пасяджэння выканкама асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першым афіцыйным матчы новага сезона за Суперкубак паспрачаюцца чэмпіён краіны брэсцкае "Дынама" і ўладальнік Кубка салігорскі "Шахцёр". Брастаўчане выйгравалі гэты трафей двойчы запар (у 2018 і 2019 гадах), футбалістам "Шахцёра" пакуль не ўдавалася стаць уладальнікамі Суперкубка, за які яны змагаліся з барысаўскім БАТЭ ў 2015 і 2016 гадах. Матч за Суперкубак сярод жаночых каманд паміж "Мінскам" і сталічнай "Зоркай-БДУ" адбудзецца 1 красавіка таксама на арэне ФК "Мінск".

Было вырашана правесці фінальны матч розыгрышу Кубка Беларусі 24 мая на мінскім стадыёне "Дынама".

Таксама сёння члены выканкама АБФФ вырашылі правесці чарговую канферэнцыю футбольнай федэрацыі 12 сакавіка ў мінскім Доме футбола. На ёй будуць падведзены вынікі 2019 года, а таксама намечаны перспектывы на новы сезон.

Акрамя таго, выканкам зацвердзіў рэгламент і лічбавы каляндар 30-га чэмпіянату Беларусі сярод каманд вышэйшай лігі. Канчатковы варыянт календара будзе прыняты пасля сакавіцкіх матчаў зборнай Беларусі ў плэй-оф Лігі нацый УЕФА.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі