Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
21 сакавіка 2024, 12:04

Матч футбольных зборных Беларусі і Чарнагорыі рассудзяць турэцкія арбітры

Фота з архіва
Фота з архіва
21 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты зборнай Беларусі адкрыюць новы сезон спарынгам з камандай Чарнагорыі ў Турцыі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сустрэчу, якая пройдзе на полі стадыёна "Мардан" у Антальі, будзе судзіць турэцкая брыгада арбітраў на чале з Кадырам Сагламам. Гэта будзе пятая сустрэча нацыянальных зборных Беларусі і Чарнагорыі, у двух папярэдніх матчах перамагалі чарнагорцы і дзве гульні завяршыліся ўнічыю. Беларусы забілі ўсяго адзін мяч, прапусціўшы чатыры. Цяпер у рэйтынгу ФІФА зборная Беларусі займае 98-е месца, Чарнагорыя знаходзіцца на 72-й пазіцыі.

Да сённяшняга паядынку пад кіраўніцтвам іспанскага трэнера Карласа Аласа Ферэра рыхтаваліся 24 ігракі:

варатары - Сяргей Ігнатовіч ("Шахцёр", Салігорск), Павел Паўлючэнка ("Пахтакор" Ташкент, Узбекістан), Фёдар Лапавухаў ("Дынама", Мінск);
 
абаронцы - Дзяніс Палякоў ("Хапаэль", Хайфа, Ізраіль), Сяргей Паліцевіч ("Дынама", Мінск), Ягор Пархоменка ("Нёман", Гродна), Даніла Нячаеў ("Тарпеда-БелАЗ", Жодзіна), Кірыл Пячэнін ("Крылы Саветаў", Самара, Расія), Глеб Шаўчэнка ("Тарпеда", Масква, Расія), Сяргей Карповіч ("Нёман", Гродна);
 
паўабаронцы - Валерый Бачароў ("Урал", Екацярынбург, Расія), Яўген Яблонскі ("Астэрас", Грэцыя), Мікіта Корзун ("Елімай", Казахстан), Кірыл Капленка ("Балтыка", Калінінград, Расія), Дзмітрый Анцілеўскі ("Хапаэль", Хайфа, Ізраіль), Макс Эбонг ("Астана", Казахстан), Максім Кірэеў ("Льерс", Бельгія), Валерый Грамыка ("Тарпеда", Масква, Расія), Арцём Шуманскі ("Арыс", Кіпр), Павел Забелін ("Сокал", Саратаў, Расія);
 
нападаючыя - Ілья Чарняк ("Дынама", Мінск), Ягор Карпіцкі ("Крылы Саветаў", Самара, Расія), Дзяніс Лапцеў ("Тарпеда-БелАЗ", Жодзіна), Уладзіслаў Марозаў ("Арука", Партугалія).

Пасля сустрэчы з чарнагорцамі беларусы перабазіруюцца на Мальту, дзе 26 сакавіка правядуць сустрэчу з нацыянальнай зборнай гэтай краіны. Зборная Мальты сёння прыме на сваім полі славенцаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі