Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
07 ліпеня 2020, 16:24

Матч футбольнага чэмпіянату Беларусі паміж брэсцкім "Дынама" і "Слуцкам" перанесены

7 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Матч 17-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі паміж брэсцкім "Дынама" і "Слуцкам", які павінен быў прайсці 10 ліпеня ў Брэсце, перанесены на 12 жніўня. Такое рашэнне прыняло сёння бюро выканкама асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Рашэнне аб пераносе гульні прынята ў адпаведнасці з п.5.5.4 арт.5 рэгламенту чэмпіянату Беларусі, які дае права бюро выканкама АБФФ пераносіць матч у выпадку форс-мажорных абставін.

Паводле інфармацыі прэс-службы ФК "Дынама-Брэст", размешчанай на афіцыйным сайце, у камандзе ёсць хворыя, некаторыя ігракі знаходзяцца на каранціне. Што датычыцца тых, у каго каранавірус пацверджаны, то іх стан стабільны, здавальняючы. Яны атрымліваюць кваліфікаванае лячэнне: за іх здароўем пільна сочаць медыкі. Цяпер перад клубам стаіць задача як мага хутчэй выйсці з цяперашняй сітуацыі.

У турнірнай табліцы 30-га чэмпіянату Беларусі становішча цяпер такое: "Шахцёр" (Салігорск) - 30 ачкоў (16 матчаў), БАТЭ (Барысаў) - 30 (16), "Нёман" (Гродна) - 29 (15), "Энергетык-БДУ" (Мінск) - 29 (16), "Тарпеда-БелАЗ" - 26 (16), "Дынама" (Брэст) - 26 (16), "Дынама" (Мінск) - 23 (16), "Іслач" (Мінскі раён) - 23 (16), "Віцебск" - 22 (16), "Рух" - 22 (16), "Славія" - 21 (16), "Слуцк" - 18 (16), "Гарадзея" - 16 (16), "Мінск" - 15 (14), "Смалявічы" - 11 (15), "Белшына" (Бабруйск) - 7 (16).

У наступным туры сустракаюцца:

10 ліпеня

"Смалявічы" - "Іслач";

11 ліпеня

"Белшына" - "Тарпеда-БелАЗ", БАТЭ - "Славія", "Шахцёр" - "Гарадзея";

12 ліпеня

"Энергетык-БДУ" - "Рух", "Дынама" (Мінск) - "Мінск", "Віцебск" - "Нёман".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі