Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
03 жніўня 2020, 15:04

Матч 1/4 фіналу анлайн-турніру Кубка нацый беларускіх шашыстак з Латвіяй перанесены на 6 жніўня

3 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Матч у адказ 1/4 фіналу анлайн-турніру Кубка нацый беларускіх шашыстак з Латвіяй перанесены на 6 жніўня. Спаборніцтвы праходзяць па 100-клетачных шашках пад эгідай Сусветнай федэрацыі шашак (FMJD). Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказаў член выканкама Беларускай федэрацыі шашак Уладзіслаў Сплендэр.

"Сустрэчу перанеслі па тэхнічных прычынах. Гульня пройдзе з камерамі 6 жніўня, - сказаў Уладзіслаў Сплендэр. - Рэзультаты іншага анлайн-турніру Кубка Еўропы, які праходзіць цяпер, ва ўсіх узростах аб'явяць 9 жніўня. Гэта звязана з тым, што матчы ўважліва аналізуюць і правяраюць на выкарыстанне забароненых праграм".

У жаночых спаборніцтвах прынялі ўдзел 11 каманд. Яны гулялі па кругавой сістэме, шэсць лепшых выйшлі ў плэй-оф. У першым туры беларуская зборная перамагла каманду Нідэрландаў. Другі раўнд яна прапусціла з-за няцотнай колькасці ўдзельнікаў, у трэцім згуляла ўнічыю са спартсменкамі з Украіны. У чацвёртым туры беларускі адолелі Латвію, у пятым уступілі прадстаўніцам Расіі, у шостым атрымалі вікторыю над Ізраілем, але потым прайгралі спартсменкам з Манголіі. У восьмым раўндзе беларускія шашысткі выйгралі ў каманды Кітая, а ў дзявятым - у Сурынама. Паспяхова склаліся 10-ы і 11-ы раўнды для беларусак: яны адолелі Эстонію і Бразілію. Беларуская каманда ў складзе Вольгі і Дар'і Федаровіч, Яны Якубовіч і Вікторыі Нікалаевай звяла сустрэчу з латвійскімі саперніцамі ў 1/4 фіналу да нічыёй - 4:4.

Беларуская мужчынская каманда ў 1/8 фіналу па выніках двух матчаў уступіла прадстаўнікам Гвінеі-Бісау і выбыла з турніру. Па выніках папярэдняга этапу беларусы займалі чацвёртае месца, набраўшы 10 балаў. У мужчынскім турніры 29 зборных па швейцарскай сістэме ў сямі турах вызначалі 14 удзельнікаў плэй-оф. Усяго беларускія спартсмены выйгралі пяць тураў і ўступілі ў двух.

Нядаўна праводзіліся матчавыя паядынкі, якія сталі этапам падрыхтоўкі да Кубка нацый. Беларускія шашысты ўступілі камандзе Нідэрландаў з агульным лікам 21:27 і атрымалі перамогу над зборнай Украіны - 25:23.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі