Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 верасня 2022, 14:37

Масква прымае пасяджэнне камісій спартсменаў НАК Беларусі і Расіі

15 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пашыранае пасяджэнне камісій спартсменаў Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі і Алімпійскага камітэта Расіі адкрылася сёння на вялікай спартыўнай арэне "Лужнікі" ў Маскве, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага НАК.

Прэзідэнт НАК Беларусі Віктар Лукашэнка прывітаў удзельнікаў і адзначыў, што ў красавіку бягучага года ў Мінску на ІІ Нацыянальным форуме атлетаў бакі ўжо абмеркавалі розныя тэмы, спосабы абароны спартсменаў, правялі майстар-класы для юных беларускіх атлетаў, і такі фармат усім спадабаўся. "Цяпер няпросты час для беларускага і расійскага спорту, але атлеты заўсёды вызначаліся баявым характарам, а цяжкасці толькі загартоўваюць. Выступаючы за нашы краіны, вы гэта робіце не толькі для сябе, але і для радзімы. Мы вамі ганарымся і зробім усё, каб вас падтрымаць", - сказаў Віктар Лукашэнка.

Кіраўнік Алімпійскага камітэта Расіі Станіслаў Пазнякоў адзначыў, што апошнім часам кантакты беларускіх і расійскіх атлетаў і кіраўнікоў спартыўных структур сталі рэгулярнымі. Ён падкрэсліў, што толькі сумеснымі намаганнямі можна пераадолець цяжкасці і дасягнуць важкіх вынікаў.

У рабоце форуму, які прадоўжыцца ў расійскай сталіцы два дні, прымаюць удзел больш за 200 атлетаў, якія прадстаўляюць усе алімпійскія віды спорту. Разам з прадстаўнікамі федэрацый па відах спорту яны абмяркуюць актуальныя праблемы галіны, абстаноўку ў міжнародным спартыўным руху, пытанні адукацыі атлетаў і магчымасці іх самарэалізацыі пасля завяршэння актыўнай кар'еры.

Заўтра на арэнах Масквы вядомыя беларускія і расійскія прызёры Алімпіяд і чэмпіянатаў свету Ала Цупер, Аляксандр Багдановіч, Кацярына Галкіна, Андрэй Казусёнак, Святлана Цімашэнка, Дар'я Навумава, Сяргей Рабаў, Настасся Максімава правядуць майстар-класы для юных выхаванцаў спартыўных школ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі