Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
02 красавіка 2021, 10:46

Марына Слуцкая заняла 7-е месца на турніры па дзюдо серыі "Вялікага шлема" ў Тбілісі

2 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Марына Слуцкая заняла 7-е месца на турніры па дзюдо серыі "Вялікага шлема" ў Тбілісі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Мінчанка, якая выступае ў вагавой катэгорыі звыш 78 кг, у першай схватцы датэрмінова перамагла саперніцу з Іспаніі Сару Альварэз. Аднак затым яна была вымушана прызнаць перавагу партугальскай дзюдаісткі Рашэль Нуньез. Атрымаўшы права на ўдзел у суцяшальным турніры, беларуска ўступіла ізраільцянцы Раз Хершка.

Што датычыцца астатніх спартсменаў з Беларусі, то яны спыніліся на далёкіх подступах да п'едэстала. У стартах мужчын пасля першага паядынку завяршыў выступленне Дзмітрый Шэршань (66 кг). Ён у дадатковы час уступіў узбеку Мухрыдзіну Ціловаву.

Аляксандр Вахавяк (звыш 100 кг) спачатку выйграў у канадца Марка Дэшэне, але затым быў вымушаны прызнаць перавагу Гелы Заалішвілі з Грузіі. Ягор Кухарэнка, які выступаў у той жа вагавой катэгорыі, стартаваў з перамогі над чарнагорцам Анта Дубрэта і ўступіў кубінцу Эндзі Гранда.

У стартах жанчын Ксенія Даніловіч (52 кг) прайграла ў першым паядынку канадцы румынскага паходжання Кацярыне Гуіке, а Ульяна Мінянкова саперніцы з Манголіі Энхрыілен Лхагватагоа.

У агульнакамандным заліку першынствавалі грузінскія дзюдаісты, якія выйгралі дзве залатыя, тры сярэбраныя і чатыры бронзавыя ўзнагароды. Другое месца пакінула за сабой дружына Канады (2-1-1). Замкнулі тройку мацнейшых дзюдаісты Манголіі (2-0-2).

У спаборніцтвах, якія мелі статус кваліфікацыйных да Гульняў у Токіа, прымалі ўдзел 241 спартсмен і 200 дзюдаістак з 80 краін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі