Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 ліпеня 2019, 15:38

"Марыбар" або АІК могуць стаць сапернікамі БАТЭ ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў

22 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У штаб-кватэры УЕФА ў швейцарскім Ньёне адбылася жараб'ёўка 3-га кваліфікацыйнага раўнда футбольнай Лігі чэмпіёнаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Барысаўскі БАТЭ ў выпадку перамогі ў другім крузе над нарвежскім "Русенбаргам" у трэцім раўндзе двойчы згуляе з пераможцам пары "Марыбар" (Славенія) - АІК (Стакгольм, Швецыя).

Першы матч 2-га круга кваліфікацыі адбудзецца 24 ліпеня на полі "Барысаў-Арэны", у адказ пройдзе 31 ліпеня ў нарвежскім Тронхейме.

Няўдачнік процістаяння чэмпіёнаў Беларусі і Нарвегіі пяройдзе ў другі па рангу кантынентальны турнір - Лігу Еўропы. Жараб'ёўка яго 3-га раўнда кваліфікацыі пройдзе сёння ў Ньёне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі