Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 кастрычніка 2020, 16:50

Марушыч прызнаны лепшым іграком, Кавалевіч - лепшым трэнерам футбольнага чэмпіянату Беларусі ў верасні

19 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нападаючы гродзенскага "Нёмана" Зоран Марушыч прызнаны лепшым іграком чэмпіянату Беларусі па футболе ў верасні. Такі вынік традыцыйнага штомесячнага галасавання журналістаў вядучых беларускіх СМІ, якое праводзіць Беларуская федэрацыя футбола, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У трох паядынках першага месяца восені 26-гадовы сербскі легіянер гродзенскай дружыны забіў чатыры мячы. Па выніках апытання, Зоран Марушыч набраў 28 ачкоў з 48 магчымых. Таксама на званне лепшага іграка прэтэндавалі Павел Савіцкі ("Дынама", Брэст), Максім Скавыш (БАТЭ, Барысаў) і Уладзіслаў Васільеў ("Рух", Брэст).

Сярод трэнераў лепшым у верасні стаў настаўнік "Нёмана" Ігар Кавалевіч, які атрымаў 36 балаў з 48 магчымых. У верасні яго падапечныя атрымалі тры вікторыі ў трох праведзеных сустрэчах, забіўшы шэсць мячоў і прапусціўшы тры, выйшаўшы на другое месяца ў турнірнай табліцы 30-га нацыянальнга першынства. Канкурэнтамі Ігара Кавалевіча былі Сяргей Кавальчук ("Дынама", Брэст), Віталь Жукоўскі ("Іслач", Мінскі раён) і Аляксандр Сяднёў ("Рух", Брэст).

Аўтарам самага прыгожага гола жніўня прызнаны жодзінскі тарпедавец Ліпе Велозу. У дамашнім паядынку 23-га тура з мазырскай "Славіяй" бразільскі паўабаронца "Тарпеда-БелАЗа" вызначыўся ў канцы першага тайма, паразіўшы вароты гасцей эфектным ударам з лініі штрафной пляцоўкі. Гэты матч жодзінская каманда выйграла з рэзультатам 4:2.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі