Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
29 лютага 2024, 10:41

Марозава прабілася ў 1/4 фіналу парнага турніру ў Сан-Дыега

29 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Лідзія Марозава і бельгійская тэнісістка Кімберлі Цымерман пераможна стартавалі ў парным разрадзе турніру WTA-500 у амерыканскім Сан-Дыега з прызавым фондам $922 тыс., паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першым раўндзе яны абыгралі ў трохсэтавым матчы італьянскіх тэнісістак Ангеліку Маратэлі і Камілу Разатэла - 1:6, 6;1, 10:7. У чвэрцьфінале беларуска-бельгійская пара сустрэнецца з аўстралійска-амерыканскім дуэтам Элен Перэс / Ніколь Мелічар-Марцінес.

У 1/8 фіналу турніру WTA-250 у Осціне з прызавым фондам $267 тыс. беларуска-брытанская пара Ірына Шымановіч / Мая Люмсдэн прайгралі расіянкам Ірыне Храмачовай і Яне Сізікавай - 0:6, 1:6.

Абодва заакіянскія турніры завершацца 3 сакавіка.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі