Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
08 лістапада 2021, 13:10

Марозава і Храмачова выйшлі ў 1/4 фіналу парнага разраду тэніснага турніру ў Лінцы

8 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Лідзія Марозава і расіянка Ірына Храмачова выйшлі ў чвэрцьфінал парнага разраду турніру катэгорыі WTA-250 у аўстрыйскім Лінцы з прызавым фондам $235 тыс., паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У матчы 1/8 фіналу беларуска-расійскі дуэт перамог у двух сэтах на тай-брэйках індыйска-нідэрландскі тандэм Анкіта Райна / Разалі ван дэр Хук - 7:6 (7:3), 7:6 (7:2). У чвэрцьфінале Марозава і Храмачова будуць сапернічаць з нямецка-чэшскай парай Юлія Лохаф / Рэната Ворачава.

На старце адзіночнага разраду беларуска Аляксандра Сасновіч (85-ы нумар сусветнага рэйтынгу) перамагла ў трохсэтавым паядынку французскую тэнісістку Фіёну Фэра (105) - 6:2, 3:6, 6:2. Заўтра ў матчы за выхад у чвэрцьфінал саперніцай Аляксандры Сасновіч будзе экс-першая ракетка планеты румынка Сімона Халеп, якая цяпер знаходзіцца на 22-м месцы рэйтынгу WTA.

Беларус Ягор Герасімаў (113) выступае на турніры АТР-250 у Стакгольме з прызавым фондам 635,7 тыс. еўра. Заўтра ў 1/16 фіналу адзіночнага разраду ён сустрэнецца з амерыканскім тэнісістам Тэйларам Фрыцам (26). Пераможца іх матчу згуляе ў 1/8 фіналу з яшчэ адным прадстаўніком ЗША Томі Полам (53).

Спаборніцтвы ў Лінцы завершацца 12 лістапада, а турнір у шведскай сталіцы фінішуе на дзень пазней.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі