Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 мая 2021, 14:02

Малееў назваў склад жаночай зборнай Беларусі па футболе на чэрвеньскія матчы

26 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Трэнерскі штаб жаночай зборнай Беларусі па футболе вызначыў папярэдні спіс ігракоў на чэрвеньскія спарынгі з камандамі Ірана і Узбекістана, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Галоўны трэнер беларускай каманды Юрый Малееў разлічвае на 27 футбалістак:

варатары - Кацярына Міклашэвіч ("Лакаматыў", Масква, Расія), Наталля Васкабовіч ("Зорка-2005", Перм, Расія), Марыя Свідуновіч ("Днепр", Магілёў), Паліна Малаева ("Мінск");

абаронцы - Юлія Слесарчык ("Зеніт", Санкт-Пецярбург, Расія), Ксенія Кубічная ("Разань-ВДВ", Расія), Вікторыя Казакевіч, Настасся Новікава, Настасся Папова (усе - "Дынама-БДУФК", Мінск), Ганна Красікава, Валерыя Богдан (абедзве - "Мінск");

паўабаронцы - Таццяна Маркушэўская ("Лодзь", Польшча), Лізавета Сяргейчык ("Зорка-2005", Перм, Расія), Паліна Шаціленя, Таццяна Краснова (абедзве - "Разань-ВДВ", Расія), Ганна Піліпенка, Карына Альховік, Настасся Шлапакова, Настасся Ліннік (усе - "Дынама-БДУФК", Мінск), Ганна Сас, Настасся Пабегайла (абедзве - "Мінск"), Ганна Казюпа ("Спліт", Харватыя), Настасся Шупо ("Зеніт", Санкт-Пецярбург, Расія);

нападаючыя - Вікторыя Валюк, Дар'я Сцяжко (абедзве - "Дынама-БДУФК", Мінск), Вікторыя Ціхан ("Разань-ВДВ", Расія), Мелана Суроўцава ("Мінск").

Каманда збярэцца ў Мінску 6 чэрвеня і будзе трэніравацца на базе асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола" ў Вяснянцы. 8 чэрвеня каманда Юрыя Малеева правядзе ў Магілёве таварыскі матч з камандай Ірана, 14 чэрвеня ў Віцебску сустрэнецца з футбалісткамі Узбекістана.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі