ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 1 снежня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -8°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
16 чэрвеня 2022, 15:35

Малееў назваў склад зборнай Беларусі на матчы кваліфікацыі жаночага ЧС па футболе

Фота з архіва
Фота з архіва

16 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Галоўны трэнер жаночай зборнай Беларусі па футболе Юрый Малееў назваў склад на чарговыя адборачныя матчы чэмпіянату свету 2023 года, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У трэніровачны лагер выкліканы 22 ігракі:

варатары - Наталля Васкабовіч ("Зеніт", Санкт-Пецярбург, Расія), Марыя Свідуновіч, Паліна Малаева (абедзве - "Мінск");

абаронцы - Валерыя Богдан, Вікторыя Казакевіч, Ганна Красікава (усе - "Мінск"), Лізавета Гіба ("Лакаматыў", Масква, Расія), Ганна Казюпа ("Эспаньёл", Барселона, Іспанія), Настасся Папова, Юлія Слясарчык (абедзве - "Дынама-БДУФК", Мінск);

паўабаронцы - Лізавета Пінчук, Настасся Пабягайла, Мелана Сураўцава (усе - "Мінск"), Ганна Сас ("Карл Цэйс", Ена, Германія), Настасся Ліннік, Таццяна Маркушэўская, Ганна Піліпенка (усе - "Дынама-БДУФК", Мінск), Настасся Шлапакова ("Сарагоса", Іспанія), Карына Альховік ("К'ева", Верона, Італія), Таццяна Краснова ("Растоў", Расія);

нападаючыя - Вікторыя Валюк, Дар'я Сцяжко (абедзве - "Дынама-БДУФК", Мінск).

Каманда збярэцца ў Мінску 18 чэрвеня, а потым накіруецца ў Бялград, дзе 24 чэрвеня правядзе свой пяты паядынак у кваліфікацыйнай групе С супраць каманды Чэхіі. Потым беларускі вылецяць у Энсхедэ, у якім 28 чэрвеня сустрэнуцца з віцэ-чэмпіёнкамі свету футбалісткамі Нідэрландаў. У папярэдніх сустрэчах беларускі набралі чатыры ачкі: яны перамаглі ў Мінску кіпрыётак- 4:1, а потым у Ларнацы згулялі з імі ўнічыю - 1:1. У пасіве паражэнні ад зборных Нідэрландаў - 0:2 і Ісландыі - 0:5. Становішча каманд у групе С цяпер такое: Ісландыя - 15 ачкоў (6 матчаў), Нідэрланды - 14 (6), Чэхія - 5 (5), Беларусь - 4 (4), Кіпр - 1 (7).

Пераможцы дзевяці еўрапейскіх адборачных груп атрымаюць прамы пропуск у фінальную стадыю 9-га жаночага чэмпіянату свету. Каманды, якія фінішуюць другімі, у матчах плэй-оф разыграюць яшчэ дзве пуцёўкі ў Аўстралію і Новую Зеландыю, якія летам 2023 года стануць гаспадарамі планетарнага форуму, дзе ўпершыню прымуць удзел 32 каманды. У фінале ЧС-2019 у Францыі зборная ЗША заваявала сваё чацвёртае золата, перайграўшы нідэрландскіх футбалістак з рэзультатам 2:0. У гульні за бронзу шведкі з лікам 2:1 перамаглі англічанак.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі