Фота з архіва
29 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты нацыянальнай зборнай Беларусі правядуць сёння ў Ерэване кантрольны паядынак з камандай Арменіі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Сустрэчу на полі Рэспубліканскага стадыёна армянскай сталіцы рассудзіць брыгада арбітраў з Малдовы. Яе ўзначаліць рэферы ФІФА Дзмітрый Мунцян, асістэнтамі якога будуць Улад Ліфчу і Вадзім Віколь, рэзервовы суддзя - Генрык Налбандзян з Арменіі. Гульня, якая пачнецца ў 17.00, будзе паказана ў прамым эфіры тэлеканала "Спорт ТБ". У сямі папярэдніх матчах з армянамі беларусы атрымалі тры перамогі, сапернікі перамагалі двойчы, яшчэ дзве сустрэчы завяршыліся ўнічыю. У рэйтынгу ФІФА зборная Беларусі цяпер займае 97-е месца, Арменія знаходзіцца на 105-й пазіцыі.
У мінулы чацвер зборная Беларусі ў першым паядынку пад кіраўніцтвам новага трэнера Віктара Ганчарэнкі абыграла ў Нікасіі каманду Кіпра з лікам 1:0. Пераможны мяч у сярэдзіне першага тайма забіў дэбютант нацыянальнай зборнай абаронца "Іслачы" Іван Ціхаміраў.
Восенню беларускія футбалісты стартуюць у Лізе нацый УЕФА. У групе С1 іх сапернікамі будуць зборныя Фінляндыі, Сан-Марына і Албаніі. Учора каманда Сан-Марына ўступіла на сваім полі зборнай Фарэрскіх астравоў з вынікам 1:2. Таксама на гэтым тыдні албанцы з такім жа лікам прайгралі палякам у кваліфікацыі чэмпіянату свету.-0-