Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
01 ліпеня 2020, 10:43

Маладзёжны ЧС па хакеі ў дывізіёне 1А пройдзе ў Даніі ў снежні

1 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сталі вядомы тэрміны правядзення маладзёжнага ЧС па хакеі ў дывізіёне 1А, у якім прыме ўдзел зборная Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Федэрацыі хакея Беларусі.

Турнір пройдзе ў горадзе Хёрсхальм (Данія) з 13 па 19 снежня. За павышэнне ў класе будуць змагацца дружыны з ігракоў, якія не дасягнулі 20 гадоў. Пуцёўка ў эліту дастанецца пераможцам спаборніцтваў паміж зборнымі Беларусі, Даніі, Латвіі, Нарвегіі і Венгрыі. Расклад і інфармацыя аб продажы білетаў будуць вядомы пазней.

У 2019 годзе на аналагічным дамашнім турніры маладзёжная зборная Беларусі заняла 3-е месца, прапусціўшы наперад равеснікаў з Аўстрыі і Латвіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі