
24 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты маладзёжнай зборнай Беларусі (U-21) пачалі выступленне ў адборачным турніры чэмпіянату Еўропы 2025 года, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Першымі сапернікамі беларускай маладзёжкі ў кваліфікацыі сталі равеснікі з Андоры, сустрэча каманд адбылася ў армянскім Армавіры. Большую частку гульні нашы футбалісты валодалі ініцыятывай, але ператварыць перавагу ў забітыя мячы так і не змаглі. У выніку безгалявая нічыя 0:0, беларусы атрымліваюць першае ачко ў адборы. Наступны матч падапечныя Сяргея Ясінскага правядуць 28 сакавіка: наша каманда ў Афінах згуляе супраць зборнай Грэцыі. Таксама ў нашай квалфікацыйнай групе G выступяць футбалісты Партугаліі, Харватыі і Фарэрскіх астравоў.
Адборачныя матчы маладзёжнага Еўра-2025 завершацца ў кастрычніку наступнага года. У фінальную стадыю чэмпіянату Еўропы для футбалістаў не старэйшых за 21 год непасрэдна трапяць пераможцы дзевяці груп і тры лепшыя каманды, якія фінішуюць другімі. Тры апошнія пуцёўкі на кантынентальны форум у Славакію разыграюць астатнія 6 уладальнікаў другіх месцаў.-0-