Фота з архіва
14
студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Маладзёжная каманда БК "МІНСК" стала
сярэбраным прызёрам міжнароднага турніру "Рыўера OPEN" па баскетболе
3х3, які праходзіў у Маскве, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
На папярэднім этапе мінчане ва ўпартай барацьбе перамаглі "Фенікс-Растоў" - 13:10 і "Обнінск" - 20:11, у паўфінале былі разгромлены "Барсы Атырау" з Казахстана - 16:12, а вось у вырашальным паядынку беларуская каманда ўступіла "Хімкам" з рэзультатам 6:17. У складзе "МІНСКА" пад кіраўніцтвам Рамана Гесця выступалі Арцём Брашко, Іван Балдуеў, Ян Марынін і Валянцін Шаркоў.
У старшай узроставай катэгорыі галоўная дружына БК "МІНСК" спынілася за крок ад п'едэстала гонару, заняўшы 4-е падагульняючае месца. У матчы за брону мінчане ўступілі тульскаму клубу "Арсенал-Лары" з мінімальнай розніцай у ліку - 19:20. У фінальным матчы за золата "Обнінск" перамог маскоўскі Rocket Team - 21:16.-0-