Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
27 верасня 2019, 19:35

Максім Варабей і Дзінара Алімбекава выйгралі спрынт на чэмпіянаце Беларусі па летнім біятлоне

27 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пераможцамі ў спрынце ў мужчын на чэмпіянаце Беларусі па летнім біятлоне стаў Максім Варабей, у дзяўчат - Дзінара Алімбекава, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Максім Варабей пераадолеў дыстанцыю 10 км за 24 мін. 52,9 сек. Другім прыйшоў да фінішу Антон Смольскі (адставанне 3,9 сек). Бронзавую ўзнагароду заваяваў Раман Ялетнаў, уступіўшы лідару гонкі 16,8 сек.

У дзяўчат гонку 7,5 км вы йграла алімпійская чэмпіёнка 2018 года Дзінара Алімбекава, фінішаваўшы за 22 мін. 54,6 сек. Алена Кручынкіна стала другой, уступіўшы 5,9 сек. Трэці радок падагульняючага пратакола заняла Ганна Сола (адставанне 54,4 сек.).

Чэмпіянат Беларусі па летнім біятлоне праходзіць у рэспубліканскім алімпійскім цэнтры "Раўбічы" 27-28 верасня. Завершацца спаборніцтвы гонкамі праследавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі