Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 кастрычніка 2020, 11:24

Максім Валадзько дэбютаваў у складзе футбалістаў "Тамбова"

22 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі абаронца Максім Валадзько дэбютаваў у складзе "Тамбова" і дапамог камандзе выйсці ў 1/8 фіналу розыгрышу Кубка Расіі па футболе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

21 кастрычніка ў заключным паядынку групавога этапу "Тамбоў" абыграў у Бранску мясцовае "Дынама" з лікам 2:0 і заняў 1-е месца ў 10-й групе. Максім Валадзько правёў на полі ўвесь матч.

Тульскі "Арсенал" з беларускім паўабаронцам Юрыем Кавалёвым у складзе таксама прабіўся ў 1/8 фіналу, атрымаўшы перамогу ў серыі пасляматчавых пенальці над іванаўскім "Тэкстыльшчыкам" - 4:3 (гульнявы час - 0:0).

Выйшлі ў плэй-оф і футбалісты екацярынбургскага "Урала", за які выступае беларускі абаронца Мікалай Золатаў. 21 кастрычніка каманда абыграла на выездзе маскоўскі клуб "Велес" з рэзультатам 3:1.

Паспяхова пераадолелі групавую стадыю кубкавага розыгрышу маскоўскі "Спартак", "Хімкі", самарскія "Крылы Саветаў", "Сочы", "Уфа" і грозненскі "Ахмат". Яшчэ адзін удзельнік плэй-оф вызначыцца 4 лістапада пасля матчу хабараўскага СКА і казанскага "Рубіна".

Расійскія прадстаўнікі ў еўракубкавых турнірах пачнуць выступленне ў Кубку краіны адразу з 1/8 фіналу. Гэта "Зеніт" з Санкт-Пецярбурга, маскоўскія "Дынама", "Лакаматыў" і ЦСКА, а таксама "Краснадар" і "Растоў".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі