
18 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Форвард салігорскага "Шахцёра" Максім Скавыш прызнаны лепшым іграком 17-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У гасцявым паядынку з аўтсайдарам турніру магілёўскім "Дняпром" 32-гадовы нападаючы чэмпіёнаў краіны быў у настроі. Ён сам забіў два мячы і аддаў галявы пас, пасля якога ў вароты магіляўчан трапіў Ілья Чарняк. У выніку "Шахцёр" атрымаў разгромную перамогу з рэзультатам 7:0 і дагнаў лідара першынства барысаўскі БАТЭ.
Турнірнае становішча: БАТЭ (Барысаў) - 33 ачкі (17 матчаў), "Шахцёр" - 33 (16), "Энергетык-БДУ" (Мінск) - 31 (16), "Іслач" (Мінскі раён) - 31 (17), "Дынама" (Мінск) - 31 (15), "Мінск" - 29 (17), "Гомель" - 28 (17), "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна) - 24 (17), "Нёман" (Гродна) - 23 (16), "Славія" - 23 (17), "Слуцк" - 18 (17), "Белшына" (Бабруйск) - 18 (17), "Арсенал" (Дзяржынск) - 13 (17), "Віцебск" - 11 (17), "Дынама" (Брэст) - 10 (16), "Днепр" (Магілёў) - 9 (17).
Бамбардзірскую гонку ўзначальвае ўзбекскі нападаючы "Энергетыка-БДУ" Бабір Абдзіхолікаў, які забіў 16 мячоў.
У наступным туры сустракаюцца:
19 жніўня
"Тарпеда-БелАЗ" - "Мінск";
20 жніўня
"Слуцк" - "Энергетык-БДУ", "Віцебск" - "Арсенал", "Гомель" - "Белшына";
21 жніўня
БАТЭ - "Днепр", "Дынама" (Мінск) - "Славія", "Шахцёр" - "Іслач";
22 жніўня
"Дынама" (Брэст) - "Нёман".-0-