Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
02 жніўня 2021, 14:54

Максім Недасекаў: задаволены, што ва ўмовах вострай канкурэнцыі я на п'едэстале

2 жніўня, Токіа /Кар. БЕЛТА/. Беларускі лёгкаатлет Максім Недасекаў, які выйграў бронзу ў скачках у вышыню, падводзячы вынікі свайго ўдзелу ў Алімпіядзе, адзначыў у размове з журналістамі, што задаволены выступленнем ва ўмовах вострай канкурэнцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Задаволены бронзавай узнагародай. Так, быў блізкі і да золата - яго атрымалі італьянец і прадстаўнік Бахрэйна. У любым выпадку вельмі задаволены, што ва ўмовах такой вострай канкурэнцыі я на п'едэстале. Да Гульняў добра падрыхтаваўся, паўтарыў нацыянальны рэкорд. Гэта здорава", - сказаў Максім Недасекаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі