Фота з архіва РІА Навіны
11 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) удзячны спартыўным федэрацыям за допуск беларускіх і расійскіх атлетаў на спаборніцтвы ў нейтральным статусе, паведамляе ТАСС.
Аб гэтым на генеральнай асамблеі Асацыяцыі летніх алімпійскіх міжнародных федэрацый (ASOIF) у Жэневе заявіў спартыўны дырэктар МАК Кіт Макконэл. "Хацеў бы сказаць дзякуй тым міжнародным федэрацыям, якія прадставілі магчымасць вярнуцца на спартыўныя пляцоўкі атлетам з расійскімі і беларускімі пашпартамі ў якасці нейтральных атлетаў, - сказаў Макконэл. - Пазіцыя МАК зразумелая, яна была паслядоўнай на працягу ўсяго часу - у спартсменаў у адпаведнасці з нейтральным пратаколам павінна быць магчымасць спаборнічаць разам з калегамі з іншых краін".
На летніх Алімпійскіх гульнях у Парыжы выступалі 17 беларускіх атлетаў. З ліку федэрацый па зімовых відах спорту магчымасць выступаць у нейтральным статусе на гэты момант прадаставілі толькі Міжнародны саюз канькабежцаў (ISU) і Міжнародная федэрацыя лыжнага альпінізму (ISMF).-0-