Сцяг Панядзелак, 12 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
03 лютага 2025, 15:14

МАК прызнаў вынікі выбараў Генеральнай асамблеі НАК Беларусі

Фота з архіва
Фота з архіва
3 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародны алімпійскі камітэт прызнаў вынікі выбараў Генеральнай асамблеі Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК.

Па выніках пасяджэння выканкама Міжнароднага алімпійскага камітэта прыняты наступныя рашэнні: вынікі выбараў Генеральнай асамблеі НАК Беларусі, якая прайшла 15 студзеня 2025 года, поўнасцю прызнаюцца; МАК прадастаўляе НАК Беларусі доступ да ўсіх праграм па лініі Алімпійскай салідарнасці.

Не Генеральнай асамблеі НАК Беларусі прэзідэнтам арганізацыі перавыбраны Віктар Лукашэнка, віцэ-прэзідэнтам - Дзмітрый Даўгалёнак.

У склад новага выканкама ўвайшлі прадстаўнікі спартыўнай грамадскасці ад летніх і зімовых відаў спорту, як індывідуальных, так і камандных, члены камісіі спартсменаў. Сярод 11 выбраных членаў - тры алімпійскія чэмпіёны і два прызёры Гульняў.

У цэлым адзначаецца станоўчая дынаміка ўзаемадзеяння і нармалізацыя адносін паміж НАК Беларусі і МАК.

НАК Беларусі прадоўжыць работу з МАК і міжнароднымі федэрацыямі па пытанні хутчэйшага вяртання беларускіх спартсменаў да міжнародных спаборніцтваў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі