Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
10 чэрвеня 2020, 10:56

МАК мае намер да верасня завяршыць падрыхтоўку плана правядзення Гульняў у Токіа

10 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) плануе да верасня завяршыць падрыхтоўку новага плана правядзення летніх Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў у Токіа з улікам сітуацыі з пандэміяй каранавіруса, паведамляе ТАСС.

Адзначаецца, што МАК і аргкамітэт "Токіа-2020" разгледзяць магчымасць скарачэння затрат на спаборніцтвы больш як па 200 пунктах падагульняючага каштарысу. Пазней, МАК накіруе міжнародным спартыўным федэрацыям папярэдні план па Гульнях. Арганізацыі павінны будуць абмеркаваць пытанні, якія датычацца мер па прадухіленні распаўсюджвання інфекцыі, прысутнасці гледачоў на спартыўных аб'ектах і арганізацыі бяспечных умоў для саміх спартсменаў.

На мінулым тыдні кіраўнік аргкамітэта "Токіа-2020" Есіра Моры і губернатар сталічнай прэфектуры Юрыко Каікэ правялі сустрэчу, на якой пацвердзілі, што будуць супрацоўнічаць для аптымізацыі і спрашчэння правядзення спаборніцтваў з-за сітуацыі з пандэміяй каранавіруса. Японскі бок разглядае варыянт правядзення абавязковага тэсціравання на каранавірус не толькі для спартсменаў і членаў каманд, але і ўсіх балельшчыкаў. Могуць быць уведзены абмежаванні на перамяшчэнне спартсменаў за межамі Алімпійскай вёскі, дзе яны будуць размешчаны.

Алімпіяда ў Токіа павінна была прайсці з 24 ліпеня па 9 жніўня бягучага года. Аднак з-за пандэміі каранавіруснай інфекцыі спаборніцтвы перанесены на год і адбудуцца з 23 ліпеня па 8 жніўня 2021 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі