Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
18 студзеня 2021, 14:27

МАК чакае, што ў цырымоніі адкрыцця Алімпіяды ў Токіа прымуць удзел 6 тыс. атлетаў

18 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародны алімпійскі камітэт чакае, што ў цырымоніі адкрыцця Алімпійскіх гульняў у Токіа прымуць удзел 6 тыс. атлетаў, паведамляе ТАСС са спасылкай на газету Yomiuri.

Першапачаткова ў цырымоніі планавалі задзейнічаць каля 11 тыс. спартсменаў прыкладна з 200 краін. З-за распаўсюджвання каранавіруса было вырашана скараціць колькасць удзельнікаў. Арганізатары імкнуцца пазбегнуць скопішча людзей у зоне чакання ў час адкрыцця Гульняў.

Алімпіяда ў сталіцы Японіі павінна была прайсці з 24 ліпеня па 9 жніўня 2020 года. З-за пандэміі спаборніцтвы перанеслі. Яны адбудуцца з 23 ліпеня па 8 жніўня 2021 года. Пры гэтым назва Гульняў "Токіа-2020" захавана.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі