Скрыншот відэа Федэрацыі пляжнага футбола Беларусі
19 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Магілёўскі ЦАР пяты раз стаў уладальнікам Кубка Беларусі па пляжным футболе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У Брэсце ў фінальным паядынку 15-га кубкавага розыгрышу магіляўчане перамаглі каманду "Брэст-Волга" з лікам 4:1. У гэтым сезоне ЦАР таксама выйграў Суперкубак і чэмпіянат Беларусі. У гульні за трэцяе месца Кубка Беларусі віцебскі "Юркас" абыграў спартсменаў "Шчучына" з вынікам 6:3.
Лепшым іграком турніру прызнаны Юрый Пятроўскі (ЦАР), лепшым варатаром стаў Вадзім Аляшкевіч ("Брэст-Волга"),
лепшы бамбардзір - Міхаіл Канстанцінаў ("Юркас"), які забіў 11 мячоў.-0-