Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
09 красавіка 2019, 09:59

Лондан і Ліверпуль прымуць першыя чвэрцьфіналы футбольнай Лігі чэмпіёнаў

9 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першыя чвэрцьфінальныя матчы футбольнай Лігі чэмпіёнаў пройдуць сёння вечарам на брытанскіх арэнах, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У Лондане футбалісты "Тотэнхэма" на полі сваёй арэны прымуць у англійскім дэрбі гасцей з "Манчэстэр Сіці". Гэтыя даўнія сапернікі па матчах прэм'ер-лігі ўпершыню сустрэнуцца ў матчах еўракубкавых турніраў. У пачатку цяперашняга сезона англійскага першынства "Тотэнхэм" уступіў дзеючым чэмпіёнам Англіі на полі лонданскага "Уэмблі" з лікам 0:1. У апошніх гульнях англійскага першынства "Манчэстэр Сіці" на сваім полі перамог "Кардыф Сіці" з лікам 2:0, а "Тотэнхэм" з такім жа рэзультатам і таксама ў сябе дома абыграў лонданскі "Крыстал Пэлас". У турнірнай табліцы прэм'ер-лігі "Манчэстэр Сіці" займае другое месца, маючы 80 ачкоў, "Тотэнхэм" ідзе трэцім, набраўшы 64 заліковыя балы.

Лідар англійскага чэмпіянату "Ліверпуль" згуляе ў сябе дома з партугальскім "Порту". У мінулы ўік-энд ліверпульцы ў дамашняй сустрэчы 33-га тура перайгралі ў гасцях "Саўтгемптан" - 3:1 і захавалі за сабой першае месца ў турнірнай табліцы. Футбалісты "Порту" перамаглі на сваім полі "Баавішту" 2:0 і, набраўшы 69 ачкоў у 28 матчах, разам з лісабонскай "Бенфікай" дзеляць першае-другое месцы ў чэмпіянаце Партугаліі. У мінулыя гады "Ліверпуль" і "Порту" шэсць разоў сустракаліся паміж сабой у еўракубках: тройчы перамагалі англічане, яшчэ тры паядынкі завяршыліся ўнічыю. Год таму сапернікі сустракаліся ў 1/8 фіналу чэмпіёнскай Лігі, і падапечныя Юргена Клопа былі мацнейшыя, разграміўшы партугальскіх "драконаў" на іх арэне 5:0 і згуляўшы ўнічыю дома - 0:0.

Яшчэ два чвэрцьфінальныя паядынкі адбудуцца ў сераду, 10 красавіка: "Манчэстэр Юнайтэд" (Англія) - "Барселона" (Іспанія), "Аякс" (Амстэрдам, Нідэрланды) - "Ювентус" (Турын, Італія). Сустрэчы ў адказ, пасля якіх вызначацца паўфіналісты Лігі чэмпіёнаў, пройдуць 16 і 17 красавіка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі