Марына Лобач. Фота Беларускай Асацыяцыі Гімнастыкі
17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску стартаваў 21-ы міжнародны турнір па мастацкай гімнастыцы на прызы алімпійскай чэмпіёнкі Марыны Лобач, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Удзельніцы турніру з Беларусі, Расіі і Малдовы разыграюць медалі ў мнагабор'і і асобных практыкаваннях у чатырох катэгорыях: дзеці, прэ-юніёркі, юніёркі і сеніёркі. Акрамя таго, грацыі выявяць лепшых у камандным турніры: за галоўны прыз паспаборнічаюць дваццаць квартэтаў, у склад якіх увойдуць па адной прадстаўніцы кожнай узроставай групы. Усе каманды атрымалі назвы ў гонар відаў сямейства каціных ("Леў", "Пантэра", "Каракал", "Анцыла" і г.д.).
"Гімнасткі шмат у чым падобны да катоў: любяць скакаць і перакульвацца, яны моцныя духам і па-добраму дзёрзкія, - сказала Марына Лобач. - Думаю, кожнае дзіця любіць выступаць на спаборніцтвах, а ў турніры менавіта такога фармату ўдзельнічаць удвая цікавей. Яны спаборнічаюць не толькі самі з сабой і іншымі дзяўчынкамі сам на сам, але і ў камандах. Спартсменкі з розных гарадоў і краін выступаюць як адно цэлае, і гэта дружба павінна перамагчы. Жадаю, каб у гімнастак усё атрымалася і на спаборніцтвах, і ў жыцці. Дзякуй арганізатарам, дзякуючы якім наша свята кожны год атрымліваецца такім захапляючым і прыгожым".
Узнагародай у мнагабор'і ў сеніёрак стане знакамітая статуэтка Марыны Лобач, падрыхтаваная галоўным арганізатарам спаборніцтваў - Прэзідэнцкім спартыўным клубам. За перамогу паспаборнічаюць у тым ліку лідары нашай нацыянальнай каманды Аліна Гарнасько і Настасся Салас. Прызёры ў самым прэстыжным відзе праграмы вызначацца 18 кастрычніка, фіналы ў асобных практыкаваннях адбудуцца 19 кастрычніка. Уваход на трыбуны Палаца мастацкай гімнастыкі свабодны.-0-