Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
03 верасня 2024, 15:28

Лях стаў лепшым іграком, на рахунку Забеліна самы прыгожы гол 20-га тура чэмпіянату Беларусі

Фота з архіва
Фота з архіва
3 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Брэсцкі дынамавец Уладзіслаў Лях прызнаны лепшым іграком 20-га тура чэмпіянату Беларусі па версіі асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У дамашнім паядынку з мазырскай "Славіяй" 25-гадовы абаронца брастаўчан не толькі паспяхова выконваў абарончыя функцыі, але і актыўна ўдзельнічаў у атакуючых дзеяннях сваёй каманды. У пачатку першага тайма Уладзіслаў Лях адкрыў лік, а незадоўга да перапынку аформіў галявы дубль. У выніку брэсцкае "Дынама" атрымала перамогу з буйным лікам 3:0 і дагнала сталічных дынамаўцаў па набраных ачках.

Аўтарам самага прыгожага гола мінулага тура стаў паўабаронца "Мінска" Кірыл Забелін, які класным далёкім ударам са штрафнога трапіў у вароты наваполацкага "Нафтана". Мінчане выйгралі 2:0, атрымаўшы другую вікторыю запар.

Становішча ў лідзіруючай групе цяпер такое: "Нёман" (Гродна) - 43 ачкі (19 матчаў), "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна) - 39 (19), "Дынама" (Мінск) - 35 (15), "Дынама" (Брэст) - 35 (20). Спіс лепшых бамбардзіраў узначальвае габонскі форвард "Гомеля" Родзі Джуніяр Эфаге, у актыве якога 13 забітых мячоў.

У чэмпіянаце краіны настаў перапынак, звязаны з матчамі нацыянальнай і маладзёжнай зборных. У наступным туры сустракаюцца:

13 верасня
"Слуцк" - "Шахцёр" (Салігорск);

14 верасня
"Нёман" - "Іслач" (Мінскі раён), "Смаргонь" - "Тарпеда-БелАЗ", "Арсенал" (Дзяржынск) - "Славія";

15 верасня
"Нафтан" - "Дынама" (Брэст), БАТЭ (Барысаў) - "Віцебск";

16 верасня
"Дынама" (Мінск) - "Днепр" (Магілёў), "Мінск" - "Гомель".-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі