20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На сталічнай "Чыжоўка-Арэне" завяршыўся фінальны этап рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі "Залатая шайба" на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у старэйшай групе дывізіёна "Б", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Удзел у фінальным этапе прынялі падлеткі 2009-2010 гадоў нараджэння з гарадоў і раёнаў краіны, дзе няма крытых лядовых арэн. У сталіцы сабраліся пяць каманд, якія спаборнічалі ў фармаце кругавога турніру. Чэмпіёнамі "Залатой шайбы" ў старэйшай групе дывізіёна "Б" сталі "Лядовыя рыцары", што прадстаўляюць Гродзеншчыну, якія атрымалі чатыры перамогі ў чатырох матчах. Удзельнікі са Смаргоні абыгралі "Вогненных рысей" з Гомельскай вобласці (6:2), "Вiлейскiх шчупакоў" (2:1), "Луч" з Віцебскай вобласці (4:3), а таксама каманду Магілёўшчыны (15:8).
Другое месца ў фінальным этапе занялі "Вогненныя рысі", бронза дасталася хакеістам "Луча". Фінал у малодшай узроставай групе дывізіёна "Б" пройдзе на "Чыжоўка-Арэне" з 25 па 27 сакавіка.
Раней у сталіцы вызначыліся пераможцы "Залатой шайбы" ў дывізіёне "А", імі сталі мінскія "Сокал" (старэйшая група) і "Тарпеда-ЦФАР (малодшая). Арганізатарамі спаборніцтваў з'яўляюцца Міністэрства спорту і турызму, Міністэрства адукацыі, Федэрацыя хакея Беларусі, Прэзідэнцкі спартыўны клуб і Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі.-0-