
29 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сталічным Палацы гімнастыкі разыграны першыя камплекты ўзнагарод адкрытага Кубка Беларусі па мастацкай гімнастыцы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БАГ.
У найбольш прэстыжным відзе праграмы - мнагабор'і сярод сеніёрак - перамагла Лізавета Зоркіна, якая ў суме чатырох практыкаванняў набрала 139,400 бала. Серабро ў Дар'і Вярэніч (132,150), бронза - у Аліны Рэчкінай (131,750). У спаборніцтвах спартсменак 2008-2010 гадоў нараджэння ў мнагабор'і перамогу атрымала Ніколь Леута, другое і трэцяе месцы занялі Ніка Косціна і Аляксандра Курак адпаведна. Сярод самых юных грацый 2011-2012 гадоў нараджэння золата выйграла Кіра Бабкевіч, якая апярэдзіла Ксенію Бандарэнка і Арыну Бурдукову. Ва ўсіх узроставых катэгорыях у групавых практыкаваннях лепшымі сталі гімнасткі Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі.
Усяго ў адкрытым Кубку краіны ўдзельнічаюць 160 спартсменак з Беларусі, Расіі і Казахстана. Завершацца спаборніцтвы сёння фіналамі ў асобных відах, пасля чаго ў 19.00 стартуе гала-шоу, прысвечанае 30-годдзю Беларускай асацыяцыі гімнастыкі.-0-