Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 сакавіка 2019, 10:42

"Ліверпуль" і "Барселона" прабіліся ў чвэрцьфінал футбольнай Лігі чэмпіёнаў

14 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Англійскі "Ліверпуль" і іспанская "Барселона" сталі апошнімі ўдзельнікамі чвэрцьфінальнай стадыі Лігі чэмпіёнаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Футбалісты "Ліверпуля", іграючы ў Мюнхене супраць нямецкай "Баварыі", адкрылі рахунак на 26-й мінуце пасля ўдару Садзіё Манэ. Гаспадары адказалі небяспечнымі атакамі, у адной з якіх абаронца гасцей Жаэль Матып зрэзаў мяч у свае вароты - 1:1. Пасля перапынку ліверпульцы вызначыліся яшчэ два разы - спачатку свой гол забіў Вірджыл ван Дэйк, а затым Садзіё Манэ аформіў галявы дубль - 3:1. У першым пыядынку ў Ліверпулі сапернікі разышліся без забітых мячоў - 0:0.

Іспанская "Барселона" ў сябе дома ў першым тайме двойчы паразіла вароты французскага "Ліёна" - на 18-й мінуце Ліянэль Месі рэалізаваў пенальці, а затым Каўтынья падвоіў рэзультат. У другой палавіне гульні Люка Тузар адыграў адзін мяч, але ў хуткім часе Ліянэль Месі забіў свой другі гол, а потым Жэрар Піке і Усман Дэмбеле давялі справу да поўнага разгрому - 5:1. У першай сустрэчы ў Ліёне была зафіксавана нічыя 0:0.

Да гэтага ў чвэрцьфінал Лігі чэмпіёнаў прабіліся англійскія "Манчэстэр Юнайтэд", "Манчэстэр Сіці", "Тотэнхэм" (Лондан), італьянскі "Ювентус" (Турын), партугальскі "Порту" і галандскі "Аякс" (Амстэрдам).

Жараб'ёўка пар 1/4 фіналу ЛЧ адбудзецца 15 сакавіка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі