Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
03 жніўня 2021, 11:36

Літвіновіч: пакуль няма адчування, што я алімпійскі чэмпіён

3 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Алімпійскі чэмпіён Іван Літвіновіч і нацыянальная каманда па скачках на батуце вярнуліся ў Мінск, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Перамога далася цяжка, мяркуючы па маім папярэднім выступленні. Я нават не ўяўляў сябе на п'едэстале. Я не бачыў нічыё выступленне, мне было складана ўяўляць нават, які вынік будзе. Калі ўбачыў - здзівіўся", - расказаў Іван Літвіновіч.

Сваю перамогу спартсмен прысвяціў бабулі. "Я часта ў яе праводзіў час, любіў з ёй размаўляць. Яна добры чалавек, увесь час падтрымлівала мяне ва ўсім, глядзела мой кожны старт, перажывала", - адзначыў алімпійскі чэмпіён. Іван удзячны ўсім сваім трэнерам, якія прывілі яму любоў да гэтага віду спорту і дапамаглі дабіцца такога выніку.

"Самае складанае было чакаць сваё фінальнае практыкаванне. Шмат думак было. Я не ведаў, што буду на п'едэстале. Максімум думаў, што будзе другі - трэці рэзультат", - дапаўняе Іван Літвіновіч.

Пасля выдатнага выступлення ў Токіа спартсмен атрымаў шмат паведамленняў. "Да гэтага часу нават не адказаў на ўсе. Шмат і негатыўных - з усмешкай на іх глядзеў. Крытыкуюць - значыць глядзяць, захапляюцца ўсе ж такі. Але больш станоўчых. Адчування, што алімпійскі чэмпіён, пакуль няма. Можа яшчэ з'явіцца, - падкрэсліў Іван. - Планы - дадому дабрацца, адпачыць некалькі дзён, потым паглядзім".

Залаты алімпійскі медаль Івана Літвіновіча ў скачках на батуце стаў першым для беларускай каманды ў Токіа. Дзякуючы гэтаму поспеху нядрэнную падтрымку атрымаюць юныя выхаванцы Віцебскай СДЮШАР нумар 1. Наваспечаны чэмпіён такійскіх Гульняў у рамках праекта "Алімпійскі выбар" вырашыў накіраваць Br20 тыс. у спартыўную школу, у якой вырастаюць будучыя алімпійцы. Іван Літвіновіч, якому нядаўна споўнілася 20 гадоў, нарадзіўся ў Вілейцы, але апошнім часам трэніраваўся ў Віцебску на базе СДЮШАР нумар 1 пад кіраўніцтвам галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай па скачках на батуце віцябчанкі Вольгі Уласавай. У час Алімпіяды-2016 у Рыа гэта спартыўная школа ўжо атрымлівала матэрыяльную падтрымку пасля залатога выступлення яшчэ аднаго батутыства Уладзіслава Ганчарова, які таксама выхаванец гэтай школы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі