Сцяг Нядзеля, 18 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
18 красавіка 2025, 10:27

Літвіновіч і Яршова атрымалі перамогі на турніры памяці Вагеля ў Віцебску

Іван Літвіновіч. Фота прэс-службы Беларускай асацыяцыі гімнастыкі
Іван Літвіновіч. Фота прэс-службы Беларускай асацыяцыі гімнастыкі
18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На турніры памяці Валерыя Вагеля па скачках на батуце ў Віцебску вызначыліся прызёры ў індывідуальных скачках, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай асацыяцыі гімнастыкі.

Удзел у міжнародных спаборніцтвах прымаюць амаль 200 батутыстаў з Беларусі, Расіі і Азербайджана. Перамогу ў асабістым заліку ў мужчын атрымаў наш Іван Літвіновіч - у фінале двухразовы алімпійскі чэмпіён набраў 66,310 бала і больш як на два ачкі апярэдзіў Станіслава Яскевіча, які стаў другім. Трэцяе месца заняў яшчэ адзін беларус Іван Мельнікаў.

У дзяўчат лепшы рэзультат (56,280 бала) паказала наша Кацярына Яршова, якой удалося абыграць сярэбраную медалістку Алімпійскіх гульняў у Парыжы Віялету Бардзілоўскую. Тройку замкнула Сельджан Магсудава з Азербайджана. Мемарыял Вагеля ў Віцебску завершыцца сёння фіналамі ў сінхронных скачках.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі