Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 чэрвеня 2019, 16:15

Ліной Ашрам прынесла Ізраілю першае золата на II Еўрапейскіх гульнях

23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гімнастка Ліной Ашрам заваявала для Ізраіля першае золата на II Еўрапейскіх гульнях, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У спаборніцтвах па мастацкай гімнастыцы ў практыкаванні з мячом яна змагла апярэдзіць многіх тытулаваных саперніц - 22,500 бала. Другое месца заняла балгарка Катрын Тасева - 21,400. Расіянка Дзіна Аверына, якая заваявала ў Мінску ўжо два залатыя медалі, заняла трэцяе месца - 21,300.

Беларуска Кацярына Галкіна ў падагульняючым пратаколе размясцілася на чацвёртай пазіцыі - 21,050 бала.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі