Сцяг Чацвер, 23 студзеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 студзеня 2025, 16:17

Летнія Гульні ШАС у 2026 годзе пройдуць у Расіі

Фота з архіва
Фота з архіва
23 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Летнія Гульні ШАС у 2026 годзе пройдуць у Расіі, спаборніцтвы адбудуцца ў некалькіх гарадах, у тым ліку ў Маскве і Санкт-Пецярбургу. Аб гэтым заявіў на прэс-канферэнцыі міністр спорту РФ, кіраўнік Алімпійскага камітэта Расіі Міхаіл Дзегцяроў, паведамляе ТАСС.

"Мы прапанавалі Расію, і ўсе радасна згадзіліся, - сказаў Дзегцяроў. - У Расіі прыняць такія Гульні з такой колькасцю ўдзельнікаў могуць толькі Масква і Санкт-Пецярбург. "Пад зорачкай" яшчэ пара гарадоў, але Масква і Санкт-Пецярбург ужо ўзгоднены".

Паводле яго слоў, у праграму Гульняў ШАС можа ўвайсці 21 від спорту. "У гэтым годзе ў Кітаі пройдзе нарада старшых службовых асоб у галіне спорту ШАС - мы прапанавалі, і кітайскі бок нас падтрымаў. Будзем разглядаць Гульні ШАС. 21 від спорту, вялікая праграма, дзесяццю або дванаццаццю не абыдземся", - дадаў Дзегцяроў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі