Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
20 лютага 2020, 19:57

"Лейпцыг" абыграў "Тотэнхэм", "Аталанта" разграміла "Валенсію" ў першых сустрэчах 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў

20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты нямецкага "Лейпцыга" і італьянскай "Аталанты" дабіліся перамог у матчах 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Фіналіст мінулага розыгрышу лонданскі "Тотэнхэм", які гуляў дома без траўміраваных лідараў Хары Кейна і Сон Хын Міна, быў вымушаны аддаць ініцыятыву гасцям з Германіі. Аднак, маючы вялікую перавагу, у першым тайме "Лейпцыг" не змог адкрыць лік. Гэта адбылося хутка пасля перапынку - гаспадары парушылі правілы ў сваёй штрафной плошчы і на 58-й мінуце гульні Ціма Вернэр дакладна рэалізаваў пенальці. Прапусціўшы мяч, гаспадары кінуліся адыгрывацца, не дабіліся поспеху і лік 1:0 на карысць прадстаўніка бундэслігі не змяніўся.

Дэбютант галоўнага кантынентальнага турніру "Аталанта" з Бергама ў Мілане разграміла іспанскую "Валенсію" - 4:1. У першым тайме гаспадары двойчы парадавалі сваіх балельшчыкаў - на 16-й мінуце вызначыўся нідэрландскі абаронца "Аталанты" Ханс Хатэбур, а за 3 мінуты да перапынку дакладны ўдар нанёс славенскі паўабаронца Ёсіп Ілічыч. У другой палове сустрэчы швейцарскі хаўбэк італьянскага клуба Рэма Фройлер забіў трэці мяч, затым Ханс Хатэбур аформіў свой галявы дубль, пасля чаго расійскі форвард гасцей Дзмітрый Чэрышаў адквітаў адзін мяч.

У гэтых парах сустрэчы ў адказ за выхад у чвэрцьфінал адбудуцца 10 сакавіка.

Вынікі першых гульняў плэй-оф чэмпіёнскай Лігі: "Атлетыка" (Мадрыд, Іспанія) - "Ліверпуль" (Англія) - 1:0, "Барусія" (Дортмунд, Германія) - "Пары Сен-Жэрмен" (Францыя) - 2:1. Паядынкі ў адказ пройдуць 11 сакавіка.

Астатнія стартавыя сустрэчы 1/8 фіналу ЛЧ адбудуцца на наступным тыдні.

25 лютага:

"Чэлсі" (Лондан, Англія) - "Баварыя" (Мюнхен, Германія);

"Напалі" (Італія) - "Барселона" (Іспанія).

26 лютага:

"Рэал" (Мадрыд, Іспанія) - "Манчэстэр Сіці" (Англія);

"Ліён" (Францыя) - "Ювентус" (Турын, Італія).

Першыя чвэрцьфіналы Лігі чэмпіёнаў пройдуць 7 і 8 красавіка, у адказ - 14 і 15 красавіка. Паўфінальныя сустрэчы адбудуцца 28-29 красавіка і 5-6 мая, вырашальны паядынак галоўнага кантынентальнага турніру Старога Свету пройдзе 30 мая ў Стамбуле.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі