Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
04 чэрвеня 2021, 09:00

Лёгкаатлетка Хрысціна Ціманоўская выйграла золата на турніры ў Аўстрыі

4 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская лёгкаатлетка Хрысціна Ціманоўская, якая спецыялізуецца ў бегу на спрынтарскіх дыстанцыях, выйграла золата на міжнародным турніры, прысвечаным памяці прызёра Гульняў-1968 Лізэль Пракоп у Санкт-Пёльтэне (Аўстрыя), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі.

Пра сур'ёзнасць свайго намеру на дыстанцыі 100 м беларуская спартсменка заявіла ўжо на папярэдняй стадыі спаборніцтваў, паказаўшы другі час - 11,52 сек. У фінальным забегу беларуска палепшыла свае паказчыкі, фінішаваўшы з часам 11,22 сек.

На другім месцы гэты від праграмы завяршыла Іна Х'юмер з Аўстрыі - 11,41 сек. Трэцяе - у яе суайчынніцы Магдалены Лінднер - 11,45 сек.

Адзначым, што гэта быў першы старт беларускі ў летнім сезоне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі