Фота з архіва
26 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларус Дзмітрый Лазоўскі стаў пераможцам спрынтарскай гонкі на этапе чэмпіянату Расіі па біятлоне, які стартаваў у Ханты-Мансійску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
На старт 10-кіламетровай дыстанцыі выйшлі 107 біятланістаў, у тым ліку 9 прадстаўнікоў Беларусі. Дзмітрый Лазоўскі адпрацаваў без промахаў на стральбе са становішча лежачы і дапусціў адну памылку на стойцы. Пасля другога агнявога рубяжа наш спартсмен меў другі графік следам за Карымам Халілі з каманды Масквы, але заключны круг Дзмітрый прайшоў хутчэй і ў выніку на фінішы апярэдзіў рэзультат канкурэнта на 4 секунды. Тройку прызёраў замкнуў Аляксандр Корнеў з Удмуртыі, які ўступіў Лазоўскаму 5 секунд.
У дзясятку лепшых трапіў яшчэ адзін беларус Павел Бялько - без заходаў на штрафны круг ён размясціўся сёмым. У лідара нацыянальнай каманды Антона Смольскага гонка не задалася: трыумфатар Кубка мацнейшых з чатырма промахамі стаў толькі 14-м c хвілінай адставання ад пераможцы. Мікіта Лобастаў заняў 29-е месца, Іван Тулацін - 32-е, Максім Варабей - 35е, Ілья Аўсеенка - 43-е, Сцяпан Данілаў - 57-е, Глеб Арлоўскі - 85-е.
Далей у сераду медалі чэмпіянату Расіі ў спрынце разыграюць дзяўчаты, пачатак гонкі - у пяць гадзін вечара па мінскім часе. У стартавым пратаколе - 69 біятланістак, сярод іх 10 беларусак. Заўтра мужчыны і жанчыны вызначаць лепшых у гонках праследавання.-0-